На этой странице анализируются те данные, которые Мікола сделал общедоступными. Сейчас найдена такая информация о Міколе Галаваче. Возможно, когда-нибудь он расскажет про себя немного больше.

малады паэт
беларуская культура, паэзія, футбол, адпачынак
гурты Ленінград, Neuro Dubel, N.R.M., Крамбамбуля, а таксама выканаўцы Зьміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі
Шэрлак Холмс
Уладзімір Караткевіч "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", зборнікі вершаў Максіма Танка
Пражэктар Пэрыс Хілтан
ніякай палітыкі, толькі культура.
Максім Танк
Ave Maria
Звон кафедральны кліча на Ave.
З цесных завулкаў злева і зправа
Гуртам манашкі ў чорным адзенні
Цягнуцца, быццам сумныя цені.
Тут і старыя, і маладыя, -
Ave Maria…
Я не звярнуў бы і ўвагі, можа,
Каб не пабачыў між іх прыгожай
Стройнай манашкі, якая мае
Не больш, хіба, як семнаццаць маяў;
Чорныя вочы, бровы густыя, -
Ave Maria!
Нат пад жалобнай вопраткай чорнай
Ты адгадаеш: стан непакорны,
Ножкі, якімі б на карнавалах
І захапляла і чаравала,
Смуглыя рукі, грудзі тугія, -
Ave Maria!
Глядзіш набожна на крыж Пятровы,
А я малюся на яе бровы:
Няўжо, красуня, ты не шкадуеш,
Што хараство і жыццё марнуеш?
Як танцавалі б ножкі такія, -
Ave Maria!
Цябе атрутаю апаілі,
Ружанцам рукі табе скруцілі.
Смялей парві ты яго, не бойся!
У полі недзе шуміць калоссе…
О, як бы жалі рукі такія, -
Ave Maria!
А потым хутка прыйшло б каханне,
Страчала б з мілым свій золак ранні.
А потым стала б ты гаспадыняй
І калыхала б сваю дзяціну!
О, як кармілі б грудзі такія, -
Ave Maria!
Не знаю, можа, мая малітва
Выйграць бы мне памагла гэту бітву,
Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за усімі, уздыхнуўшы цяжка,
Пад зводы змрочныя і глухія, -
Ave Maria!
1957