На этой странице анализируются те данные, которые Народны сделал общедоступными. Сейчас найдена такая информация о Народны Журналісте. Возможно, когда-нибудь он расскажет про себя немного больше.

Список друзей скрыт пользователем в настройках приватности профиля.
«Народныя журналісты» — не прафэсійныя рэпартэры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму сьмела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі ня вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю — і ў сваёй мясцовасьці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае зь недахопу інфармацыі. Мэта конкурсу — улучыць людзей у салідарную дзейнасьць, каб яны ўбачылі, што разам можна дамагчыся выніку. ПРАБЛЕМА зьвязаная з пэўным паселішчам, раёнам, прадпрыемствам, установай, прафэсійнай ці іншай групай. Праблема грамадзка значная, яна не абмяжоўваецца дробнымі недапрацоўкамі камунальнікаў. Гэта і адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; і няўвага ды непавага да людзей; і дыктат — ідэалягічны, культурны, моўны… Становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстая прыватызацыя. Цэны, мясцовы рынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.